Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:32 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш пашырае намаганьні ў стварэньні глябальнай коаліцыі супраць міжнароднага тэрарызму


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш пашырае намаганьні ў стварэньні глябальнай коаліцыі супраць міжнароднага тэрарызму. Учора Буш сустрэўся ў Белым Доме зь японскім прэм’ерам Дзюн’іціра Кайзумі і атрымаў ад яго абяцаньні дыпляматычнай і фінансавай падтрымкі. Буш таксама заклікаў афганскі народ дапамагчы ў барацьбе з тэрарызмам. Ён сказаў, што найлепшым спосабам выканаць гэтую місію было б папрасіць аб супрацоўніцтве афганцаў, якія, магчыма, стаміліся жыць пад талібамі і занепакоеныя прысутнасьцю ў іх краіне бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG