Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:57 ]  Праваахоўныя ворганы ЗША затрымалі больш 350 чалавек для праверкі іхнай дачыненасьці да тэрарыстычных актаў


ВАШЫНГТОН. Праваахоўныя ворганы ЗША затрымалі больш 350 чалавек для праверкі іхнай дачыненасьці да тэрарыстычных актаў 11 верасьня. Яшчэ 392 асобы знаходзяцца ў вышуку. У Францыі арыштаваныя чатыры іслямскія радыкалы, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту супраць амбасады ЗША ў Парыжы. Федэральная авіяцыйная агэнцыя і амэрыканскі прафсаюз пілётаў зьвярнуліся ў Кангрэс з просьбаю прыняць закон, які дазволіць сябрам экіпажаў мець зброю падчас палётаў. Фэедэральная авіяцыйная агэнцыя працягнула яшчэ на суткі забарону палётаў сельскагаспадарчай авіяцыі. Паводле дадзеных Фэдэральнага бюро расьследаваньняў тэрарысты плянавалі выкарыстаць гэты тып самалётаў для ўжываньня бактэрыялягічнай зброі.
XS
SM
MD
LG