ПРАГА. Прэсавая служба Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе паведаміла, што АБСЭ патрабуе, каб Беларусь і Украіна дапусьцілі незалежныя расьследаваньні сьмерцяў журналістаў ў Беларусі і Ўкраіне, а таксама лідэраў апазыцыі ў Беларусі.
Жэрар Студман, дырэктар Бюро Дэмакратычных Інстытутаў і Правоў чалавека АБСЭ , назваў “непрыймальным”, што дазнаньне ў справе забойства год таму ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ адбываецца так доўга.
Студман сказаў, што ягоная арганізацыя спадзяецца, што ад спачуваньняў, якія яны выказваюць сем”ям загіблых, урады Беларусі і Ўкраіны, павінны перайсьці да дзеяньняў.
Шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў таксама патрабуюць незалежных расьследаваньняў.