КАБУЛ. Рэлігійныя лідэры і старэйшыны плямёнаў Афганістану сёньня абмяркуюць у Кабуле пытаньне пра лёс міжнароднага тэрарыста Усамы бін Ладэна, выдачы якога дамагаюцца ЗША.
У панядзелак высокая пакістанская дэлегацыя не змагла пераканаць кіруючы ў Афганістане рух Талібан выдаць бін Ладэна. Перамовы маюць быць працягнутымі сёньня.
Міністар замежных справаў Пакістану Абдул Сатар заявіў, што фармальна ўльтыматум талібам не прад”яўлены, але час зыходзіць, і ўпартасьць лідэраў руху Талібан можа прывесьці да пачатку ваеннай апэрацыі ЗША супраць Афганістану.