ІСЛЯМАБАД. Сёньня ў афганскім месьце Кандагар высокая пакістанская дэлегацыя сустрэлася з духовым лідарам руху Талібан муллом Мухамэдам Амарам і міністрам замежных справаў талібанскага ўраду Вакілем Ахмэдам Мутавакілем. Іслямабад спрабуе пераканаць кіраўніцтва руху Талібан выдаць міжнароднага тэрарыста Ўсаму бін Ладэна, які знайшоў прытулак у Афганістане. Пакістан – адна з трох краінаў, якая прызнала талібанскі ўрад у сярэдзіне 90-ых гадоў, але пакістанскі лідар Пэрвэз Мушараф паабяцаў дапамогу Злучаным Штатам у барацьбе супраць глябальнага тэрарызму. Асноўныя палітычныя партыі Пакістану падтрымалі Мушарафа, але бескампрамісныя рэлігійныя партыі заявілі, што будуць разглядаць атаку Злучаных Штатаў на Афганістан, як атаку на Пакістан.