АЛМАТЫ. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што ягоная краіна гатовая прапанаваць любую падтрымку, калі ў гэтым будзе неабходнасьць, Злучаным Штатам у іх барацьбе з тэрарызмам. Назарбаеў сказаў, што ў Казахстану ЗША не прасілі ваеннай падтрымкі. Ён дадаў, што тэрарысты і тыя, хто іх падтрымлівае, павінны быць пакаранымі.
Учора Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл падзякаваў Казахстану і Туркмэністану, якія мяжуюць з Афганістанам, за іх абяцаньне дапамагчы ЗША.