Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:18 ]  Пакістан пагадзіўся аказаць дапамогу ЗША ва “ўсім, што запатрабуецца” ў справах з суседнім Афганістанам


ІСЛЯМАБАД, КЭМП-ДЭЙВІД. Урад і Рада нацыянальнай бясьпекі Пакістану абмеркавалі запыт ЗША пра супрацоўніцтва Пакістану са Злучанымі Штатамі ў вышуку Асамы бін Ладэна, якога Вашынгтон падазрае ў арганізацыі тэрактаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Праўдападобна, што Бін Ладэн хаваецца ў Афганістане. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што Пакістан пагадзіўся аказаць дапамогу ЗША ва “ўсім, што запатрабуецца” ў справах з суседнім Афганістанам. Паўэл удакладніў, што ЗША просіць Пакістан дазволіць вайсковыя пералёты празь яго тэрыторыю, а таксама закрыцьця мяжы з Афганістанам. Сёньня ў Іслямабадзе міністар замежных справаў Пакістану Абдул Сатар заявіў, што Пакістан падпарадкуецца ўсім рэзалюцыям Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў у справе барацьбы з тэрарызмам. Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф паабяцаў Вашынгтону “поўнае супрацоўніцтва”.
XS
SM
MD
LG