ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл папярэдзіў кіраўніцтва афганскіх талібаў, што яны ня могуць аддзяліць сваю дзейнасьць ад дзейнасьці тэрарыстаў, што хаваюцца ў іхнай краіне. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, Паўэл заявіў, што ў сваёй кампаніі супраць міжнароднага тэрарызму Злучаныя Штаты мусяць узяць пад увагу тых, хто дае прытулак тэрарыстам. Дзяржаўны сакратар паўтарыў, што савудаўскі міліянэр Усама бін Лядэн лічыцца галоўным падазраваным у арганізацыі тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон, аднак канчаткова яшчэ не ўсталявана, ці за нападамі сапраўды стаіць менавіта бін Лядэн.