Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:10 ]  Найвышэйшы лідэр талібаў заклікаў афганцаў «мужна, цярпліва і з гонарам» супрацьстаяць магчымым ударам Злучаных Штатаў


ІСЬЛЯМАБАД. Найвышэйшы лідэр афганскіх талібаў Мулла Мухамад Амар заклікаў сёньня афганцаў «мужна, цярпліва і з гонарам» супрацьстаяць магчымым ударам Злучаных Штатаў у адказ на тэрарыстычныя напады на амэрыканскія гарады. Галоўным падазраваным у нападах лічыцца Усама бін Лядэн, які, як мяркуецца, жыве на тэрыторыі Афганістану. Раней сёньня прадстаўнік талібаў Абдул Хай Мутамаэн заявіў, што ісьлямскія фундамэнталісты гатовыя «адпомсьціць любымі сродкамі» ў выпадку амэрыканскай ваеннай атакі супраць Афганістану.
XS
SM
MD
LG