Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:01 ]  У бальшыні краінаў Эўропы адбыліся хвіліны маўчаньня у памяць пра тысячы ахвяраў тэрарыстычных нападаў


ПРАГА. У цэрквах, школах, крамах і офісах у бальшыні краінаў Эўропы сёньня адбыліся хвіліны маўчаньня у памяць пра тысячы ахвяраў тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты. Сырэны і царкоўныя званы гучалі ў сталіцах усяго кантынэнту, адзначаючы пачатак трох хвілінаў цішы. Радыё- і тэлестанцыі перапынілі свае рэгулярныя праграмы і трансьлявалі рэлігійныя цырымоніі або паказвалі чорны экран. Мяркуецца, што сярод больш як 5000 ахвяраў нападу былі сотні эўрапейцаў.
XS
SM
MD
LG