Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Начальнік расейскага генштабу: «Расея наўрад ці далучыцца да ваеннага ўдару Злучаных Штатаў па тэрарыстах»


МАСКВА. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў папярэдзіў, што карныя ўдары Злучаных Штатаў у адказ на тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон ня вырашаць праблемы міжнароднага тэрарызму ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. У інтэрвію тэлеканалу CNN Іваноў сказаў, што прэзыдэнт Пуцін гатовы аказаць Злучаным Штатам неабходную дапамогу. Аднак начальнік штабу расейскіх збройных сілаў генэрал Анатоль Квашнін сказаў, што Расея наўрад ці далучыцца да ваеннага ўдару Злучаных Штатаў па тэрарыстах. Тым часам міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў сказаў, што «ня бачыць падставы» для ўжываньня былых савецкіх сярэднеазіяцкіх рэспублік у якасьці пляцдарму НАТО для удараў па талібах у Афганістане.
XS
SM
MD
LG