Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:59 ]  Фэдэральны рэзэрвовы банк ЗША выдаткоўвае 50 мільярдаў даляраў для эўрапэйскіх банкаў на стабілізацыю валютнага рынку


НЬЮ-ЁРК. Фэдэральны рэзэрвовы банк ЗША выдаткоўвае 50 мільярдаў даляраў для эўрапэйскіх банкаў на стабілізацыю валютнага рынку. У сваю чаргу Эўрапэйскі цэнтральны банк зьмесьціць дэпазыт у эўра на адпаведную суму ў Цэнтральным банку Злучаных Штатаў. Краіны “вялікай сямёркі” прыкладаюць супольныя намаганьні, каб папярэдзіць нэгатыўныя наступствы тэрактаў у ЗША для ўсясьветнай эканомікі. Сёньня ж у Злучаных Штатах узнавілі працу фондавыя біржы. Аднак паўнавартасныя таргі на фондавай біржы Ню-Ёрку, на рынку акцыяў высокатэхналягічных кампаніяў НАСДАК і іншых біржах пачнуцца толькі ў панядзелак. Фінансавыя рынкі ЗША былі зачыненыя пасьля трагічных падзеяў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG