МАСКВА. Прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Уладзімір Пуцін падчас тэлефрннай размовы сёньня пагадзіліся, што неабходна ўзмацніць барацьбу з тэрарызмам пасьля ўчорашніх нападаў на ЗША.
Буш падзякаваў Пуціну за ягоную імгненную рэакцыю на трагедыю і выказаную сымпатыю да амэрыканскага народу.
Раней сёньня Пуцін падпісаў дэкрэт з заклікам да нацыі ўшанаваць мінутай маўчаньня памяць пра ахвяры ўчорашніх нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Хвіліна маўчаньня адбудзецца заўтра апоўдні па маскоўскім часе.