Нью-Ёрк. Два самалёты адначасна ўрэзаліся ў будынкі усясьветнага гандлёвага цэнтру, самыя вялікія будынкі ў Нью-Ёрку, гэтак званыя “блізняты”. Будынкі ахопленыя полымем, ніжнія кварталы Манхэттэна эвакуююцца. Колькасьць ахвяраў пакуль невядомая.
Пазьней адбыўся яшчэ адзін вялікі выбух у сярэдзіне аднаго з будынкаў.
Пад Вашынгтонам гарыць Пентагон , дзе месьціцца ваеннае ведамства ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў:
“Два самалёты ўрэзаліся ў будынак усясьветнага гандлёвага цэнтру, гэта частка атакі на нашую краіну”.
Буш таксама заявіў, што размаўляў з віцэ-прэзыдэнтам, мэрам Нью-Ёрку і дырэктарам ФБР у справе рассьледваньня тэракту.