БЭРЛІН Учора ў Нямеччыне адбылося абрабаваньне інкасатарскай машыны – першае ў гісторыі новай эўрапейскай грашовай адзінкі эўра. Рабаўнікі набралі эўраў на агульную суму больш за мільён даляраў, а таксама нямецкіх марак на меншую суму. Учора была паведамленая памылковая інфармацыя, што рабаўнікі пагрэбавалі эўрамі і ўзялі толькі маркі.