Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:11 ]  Паўдзённая і Паўночная Карэі гатовыя да перамоваў на ўзроўні ўрадаў


СЕЎЛ. Улады Паўдзённай Карэі прапанавалі сёньня кіраўніцтву Паўночнай Карэі правесьці перамовы на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краінаў. Прадстаўнік Паўночнай Карэі паведаміў, што Пхеньян гатовы безадкладна пачаць перамовы. Сустрэча заплянаваная на 15 верасьня. Кантакты паміж урадамі дзьвюх краінаў былі адноўленыя паўгады таму. Паўночная і Паўдзённая Карэі фармальна знаходзяцца ў стане вайны – ў 1953 годзе пасьля заканчэньня вайны замірэньне так і не было падпісанае.
XS
SM
MD
LG