Лідэры Нямеччыны і Францыі выказалі ўпэўненасьць у магчымасьці ажыцьцяўленьня мірнага пляну па ўрэгуляваньню этнічнага канфлікту ў Македоніі.
Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр сустрэўся ўчора ў Бэрліне з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам і прэм”ер-міністрам Ліанэлам Жаспэнам.
Лідэры абедзьвюх краінаў, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі пасьля завяршэньня сустрэчы абвесьцілі таксама пра стварэньне працоўнай групы, якая мае знайсьці шляхі пераадоленьня негатыўных наступстваў глябалізацыі эканомікі.