БЯЛГРАД. Галоўны пракурор Міжнароднага Трыбуналу ААН у справе ваенных злачынстваў Карла Дэль Понтэ прыляцела сёньня ў Бялград для сустрэчаў з кіраўніцтвам Сэрбіі. Больш чым 1000 прыхільнікаў зьняволенага былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча зладзілі дэманстрацыю пратэсту супраць трыбуналу. Раней сёньня прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч заявіў, што ягоная краіна ня выдадзе трыбуналу прэзыдэнта Сэрбіі Мілана Мілуцінавіча, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах у Косаве. Ён зазначыў, што сэрбскае заканадаўства гарантуе імунітэт выбарным афіцыйным асобам. Гэтая юрыдычная спрэчка будзе вырашацца падчас сустрэчы Дэль Понтэ й Джынджыча. Трыбунал выставіў Мілуцінавічу абвінавачаньні ў ваенных злачынствах падчас сэрбскай кампаніі супраць косаўскіх альбанцаў у 1998 і 1999 гадох.