Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:57 ]  Турэцкая паліцыя арыштавала некалькі тысячаў курдаў


АНКАРА. Турэцкая паліцыя арыштавала некалькі тысячаў курдаў, каб папярэдзіць заплянаваныя на сёньня акцыі пратэсту ў Анкары. Паводле прадстаўніка Курдзкай народна-дэмакратычнай партыі, учора ў выніку сутычак з паліцыянтамі адзін чалавек загінуў і адзін быў цяжка паранены. У горадзе Дыярбэкір на паўдзённым усходзе Турэччыны ў часе сутычак былі параненыя 8 курдаў і 11 паліцыянтаў. Штогод 1 верасьня курды ладзяць акцыі пратэсту з патрабаваньнем аўтаноміі. У Турэччыне жывуць блізу 12 мільёнаў курдаў.
XS
SM
MD
LG