. МАСКВА. Сяргей Ястржэмбскі, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта ў справах Чачні, сёньня заклікаў да забароны паведамляньняў чачэнскіх паўстанцаў у расейскіх сродках масавай інфармацыі.
Палітычныя камэнтатары адзначаюць, што Ястржэмбскі гэтакі чынам, магчыма, адрэагаваў на інтэрвію прэзыдэнта Чачні Аслана Масхадава, надрукаванае ў сёньняшнім нумары газэты “Коммерсант”.
У інтэрвію Масхадаў у прыватнасьці заявіў, што вайна ў Чачні скончыцца падпісаньнем мірнага пагадненьня паміж Чачнёй і Расеяй.
Расейскія ўлады называюць чачэнскіх незалежнікаў бандытамі і тэрарыстамі і выключаюць усялякія перамовы зь імі.