ДУРБАН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан адчыніў сёньня ў гэтым паўдзённа-афрыканскім горадзе міжнародную канфэрэнцыю ў справе расізму.
ЗША, Канада і Ізраіль адмовіліся накіраваць на канфэрэнцыю свае дэлегацыі высокага ўзроўню з прычыны антысэміцкіх фармулёвак, што ўтрымлівае праэкт канчатковай рэзалюцыі. Яна мае быць ухваленай наступным тыднем.
Ва ўступнай прамове Анан заявіў, што кожная краіна павінна расправаць нацыянальны плян барацьбы з расізмам. Паводле Анана, ніхто не нараджаецца расістам, дзеці вучацца расізму ў грамадзтва.
Тысячы дэлегатаў, уключна з кіраўнікамі бальш 10-і краінаў, бяруць удзел у канфэрэнцыі. Сярод іх – палестынскі лідэр Ясэр Арафат і прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра.