СКОП”Е. Парлямэнт Македоніі адклаў абмеркаваньне паправак да Канстытуцыі, якія маюць пашырыць правы альбанскай меншыні.
Некалькі соцен дэманстрантаў заблякавалі ўсе чатыры ўваходы ў будынак парлямэнту, каб сарваць паседжаньне. Ля парляманту знаходзілася паліцыя, але ня ўмешвалася ў падзеі.
Зьмены ў Канстытуцыі, калі яны будуць прынятыя двума трацінамі галасоў сяброў парлямэнту, прадугледжваюць абвешчаньне альбанскай мовы дзяржаўнай у тых рэгіёнах, дзе альбанцы складаюць прынамсі 20 адсоткаў насельніцтва. Мае абмяркоўвацца таксама пашырэньне аўтаноміі для раёнаў кампактнага пражываньня альбанцаў. Праект паправак утрымлівае таксама прапарцыйны ўдзел нацыянальных мяншыняў у ворганах мясцовага кіраваньня і ў паліцыі.