ДУРБАН (ПАЎДЗЁННАЯ АФРЫКА). Сёньня ў паўдзённаафрыканскім горадзе Дурбан пачынае працу канфэрэнцыя Арганзіацыі Аб’еднаных Нацыяў, прысьвечаная барацьбе з расізмам. На адкрыцьці васьмідзённага форуму выступяць генэральны сакратар ААН Кофі Анан і прэзыдэнт Паўдзённаафрыканскай Рэспублікі Таба Мбэкі. Каля 6000 дэлегатаў са 150 краінаў, у тым ліку 15 кіраўнікоў дзяржаваў, маюцж выпрацаваць дэклярацыю прынцыпаў і плян дзеяньняў дзеля зваяваньня расізму і абароны правоў этнічных мяншыняў. Злучаныя Штаты паслалі на канфэрэнцыю арганізацыю сярэдняга ўзроўню з прычыны таго, што арабскія краіны на канфэрэнцыі зьбіраюцца вінаваціць Ізраіль у расізме.