Калядная выспа. (Аўстралія). Аўстралія, Інданэзія, Нарвэгія і Афганістан ня могуць прыйсьці да згоды ў пытаньні адказнасьці за 438 (пераважна афганскіх) уцекачоў, якія знаходзяцца на нарвэскім вадаплаве Тампа ў тэрытарыяльных водах Аўстраліі, каля выспы Калядная. Учекачы былі зьнятыя з парому, які нелегальна ішоў з Інданэзіі ў Аўстралію. Аўстралія адмовілася прымаць уцекачоў, бо падазрае, што іх кантрабандным шляхам перавозілі індэнэзійскія злачынныя групоўкі. Нарвэгія пераконвала Аўстралію прыняць гэтых людзей і пагражала юрыдычным канфліктам. Афганістан зьвярнуўся да Аўстраліі з прапановай забраць уцекачоў з гуманітарных меркаваньняў. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў упрошвала Аўстралію забраць іх да сябе, але аўстралійцы выслалі свае аддзелы, каб ахоўваць выспу ад высадкі ўцекачоў. Інданэзія катэгарычна адмовілася ўзяць іх назад.