Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:04 ]  Талібы зьнішчаюць апошнія запасы алькаголю


КАБУЛ. Паведамляецца, што афганскія талібы загадалі зьнішчыць сотні бутэлек з алькагольнымі напоямі, якія захаваліся пасьля пяці гадоў панаваньня ў краіне радыкальных іслямістаў. Рэлігійная паліцыя талібаў разьбіла каля 500 бутэлек марачнага алькаголю, якія захаваліся ў склепе адзінага ў Кабуле гатэлю. Алькаголь быў схаваны ў склепе ў 1992 годзе, калі іслямскія паўстанцы пад камандаваньнем Ахмада Шах Масуда скінулі прамаскоўскі рэжым у Кабуле. Іслямісты забаранілі алькаголь, але не знайшлі схаваны склад. Калі радыкальны рух Талібан прыйшоў да ўлады ў 1996 годзе, яны зьнішчылі ўвесь алькаголь, які толькі здолелі знайсьці, і забаранілі ўсе віды забаваў.
XS
SM
MD
LG