Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  У Македоніі міратворцы НАТО працягваюць прымаць зброю ў альбанскіх паўстанцаў.


Скоп”е, Македонія. Падразьдзяленьні міратворчага кантынгэнту НАТО пачалі прымаць зброю ў альбанскіх паўстанцаў у горным раёне каля гораду Тэтава. Прадстаўнік НАТО паведаміў, што міратворцы накіраваліся ў вёску Бродзеч паблізу ад мяжы з Косавам, у якой жыве каля 500 чалавек. Паўстанцы з Бродзечы неаднойчы сёлета бралі ў палон македонскіх паліцыянтаў. НАТО пакуль што не паведаміла, колькі зброі было сабрана сёньня. Учора альбанскія паўстанцы здалі больш за 400 адзінак зброі, пераважна -- аўтаматы, супрацьтанкавыя міны, кулямёты і мінамёты. Больш за тысячу ўцекачоў вярнуліся ў Македонію з Косава мінулым ўік-эндам. Аднак яшчэ ня створаныя сапраўдныя ўмовы дзеля вяртаньня тысячаў астатніх, асабліва на тыя тэрыторыі, дзе яны зьяўляюцца меншынёй.
XS
SM
MD
LG