Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:33 ]  Высокія асобы НАТО і Вялікабрытаніі накіроўваюцца ў Македонію.


Скоп”е, Македонія. Генэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан і міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Строў накіроўваюцца зь візытам у Македонію гэтым тыднем. Робэртсан, які прыбудзе ў Македонію заўтра, сустрэнецца з камандзерамі міратворцаў НАТА і македонскімі палітычнымі лідэрамі. Ён таксама наведае пункіы збору зброі, здаваную альбанскімі паўстанцамі. Строў плянуе распачаць свой візыт у чацьвер. Ён мае правесьці перамовы з кіраўніцтвам Македоніі і наведае брытанскіх міратворцаў. Брытанскія міратворцы панесьлі ўчора першую ахвяру – загінуў жаўнэр Ян Колінз.
XS
SM
MD
LG