Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІНАНСАВАЯ СТРУКТУРА АЛЬ-КАЕДЫ ЗАХАВАЛАСЯ ПРАКТЫЧНА НЕПАШКОДЖАНАЙ?


Сяргей Абламейка, Прага

У сваім аглядзе брытанскі Інстытут стратэгічных дасьледаваньняў сьцьвярджае, што фінансавая структура Аль-Каеды захавалася практычна непашкоджанай, і што вайна ў Іраку толькі прывяла ў шэрагі тэрарыстычнай арганізацыі новых баевікоў-добраахвотнікаў.

У аглядзе сьцьвярджаецца, ня гледзячы на тое, што каля 30 вышэйшых лідэраў Аль-Каеды захопленыя або забітыя, кіраўнікі гэтай структуры сярэдняга ўзроўню вядуць па ўсім сьвеце актыўную вэрбоўку баевікоў, і што Аль-Каеда плянуе новыя напады ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы з выкарыстаньнем зброі масавага зьнішчэньня.

Лічба 18 тысяч вылічаная экспэртамі інстытуту сыходзячы з наступных меркаваньняў. Вядома, што перад тэрактамі 11 верасьня колькасьць баевікоў складала 20 тысяч – прынамсі столькі іх зьбіраліся прайсьці падрыхтоўку ў лягерах Аль-Каеды ў Афганістане. З моманту пачатку вайны з тэрарызмам забіта і захоплена ў палон каля 2 тысяч баевікоў. Таму экспэрты інстытуту і ацэньваюць колькасьць сёньняшніх патэнцыйных баевікоў па мінімуме, які складае 18 тысяч чалавек.

Брытанскі інстытут таксама сьцьвярджае што як найменш 1000 баевікоў Аль-Каеды знаходзіцца ў Іраку і навязалі сувязь з прыхільнікамі рэжыму Садама Хусэйна. Тэракты ў Мадрыдзе інтэрпрэтуюцца экспэртамі як доказ, што Аль-Каеда цалкам аднавіла свае структуры ў Эўропе.

У штогадовым аглядзе брытанскага Інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў таксама сьцьвярджаецца, што глябальны імідж Злучаных Штатаў Амэрыкі на сёньняшні дзень дасягнуў ніжэйшай адзнакі, пачынаючы з атакі на Ірак, і можа быць уратаваны толькі пры ўмове эфэктыўнага выкананьня пляну поўнай перадачы сувэрэнітэту ірацкаму ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG