Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭЗЫДЭНЦЫЯ ПРЭЗЫДЭНТА – ГАЛОЎНЫ ГІСТАРЫЧНЫ ПОМНІК БЕЛАРУСІ?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава


На беларускім стэндзе прадстаўленыя шэраг, у тым ліку і беларускамоўных, навінак, сярод якіх “Слоўнік "Нашай нівы"” і некалькі каляровых альбомаў.

Адзін зь іх – двухмоўнае расейска-ангельскае выданьне “Пригалшаем в Беларусь” зьмяшчае мапу, дзе сымбалічнымі малюнкамі пазначаныя ды пранумэраваныя галоўныя гістарычныя помнікі, якія варта наведаць у Беларусі.

Пад нумарам 1 пазначаная рэзыдэнцыя прэзыдэнта.

Між тым, галоўнае адрозьненьне беларускай экспазыцыі ў тым, што гэта адзіны стэнд, дзе вісіць вялікі партрэт кіраўніка дзяржавы.

Акрамя гэтага, чырвона-зялёная сымболіка прысутная паўсюль на стэндзе. Стужкамі з выявамі цяперашніх афіцыйных сымбаляў абкручаныя кніжкі з творамі, да прыкладу, Уладзімера Караткевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG