Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 17 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Пастанова бюро гаркаму КП(б)Б:

“1. Бюро ГК КП(б)Б надае вялікае палітычнае значэнне Усебеларускай мастацкай выстаўцы, якая адкрываецца ў гор.Віцебску. 2. Бюро гаркома прапануе ўсім пярвічным партарганізацыям, гарпрофсовету, гаркому КСМ і гарана разгарнуць вялікую растлумачальную работу аб значэнні выстаўкі і забяспечыць наведванне выстаўкі арганізаванымі экскурсіямі, у прыватнасці гарана арганізаваць наведванне выстаўкі студэнтамі і школьнікамі. 3. Дырэктару мастацкага тэхнікума тав.Дзямідаву вылучыць лепшых студэнтаў тэхнікума і выкладчыкаў на прадпрыемствы для правядзення работы па папулярызацыі выстаўкі”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Салодкія пеўнікі” газэта піша пра спробы ўкараненьня прыватнага бізнэсу: “Так называлася карэспандэнцыя, надрукаваная ў газэце 16 красавіка г.г. У ёй распавядалася, як нейкая В.Т.Гунько, якая раней двойчы была пад судом за крадзяжы і бадзяжніцтва, і шафёр базы тэхзабесьпячэньня “Беллеспапзаб” Н.Ф.Малыхін незаконна наладзілі выраб ледзянцоў-пеўнікаў на палачках і прадавалі іх на вуліцах гораду. “Падпольныя кандытары” былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці і пакараныя судом Першамайскага раёну”.

“Знамя юности”, 1994 год:

“15 траўня а 18-й гадзіне Цэнтральная камісія па выбарах прэзыдэнта Беларусі прыняла апошнія падпісныя лісты ад ініцыятыўных груп грамадзян, якія зьбіралі подпісы ў падтрымку сваіх прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду. Цяпер Цэнтарвыбаркам мусіць праверыць пададзеныя падпісныя лісты, на што законам адпушчана 10 дзён. І толькі 26 траўня будзе афіцыйна аб’яўлена, хто ж з прэтэндэнтаў… адолеў, кажучы па-спартоваму, “планку” ў 100 тысяч подпісаў. А 27 траўня пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG