Уладзімера Шанцава затрымалі, калі ён распаўсюджваў газэту “Час” непадалёк ад свайго дому на вуліцы Мяжынскага.
Спадара Шанцава адвезьлі ў райаддзел міліцыі Ленінскага раёну, дзе яго пратрымалі да 21-й гадзіны. У выніку разьбіральніцтваў міліцыянты канфіскавалі 100 асобнікаў газэты “Час”.