Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНРЫ КІСЫНДЖЭР: “НЯХАЙ ВЫРАШАЮЦЬ ЭЎРАПЕЙЦЫ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Беларускія палітыкі і палітолягі нярэдка кажуць, што Злучаныя Штаты традыцыйна займаюць больш жорсткую пазыцыю што да сытуацыі ў Беларусі, чым эўрапейскія краіны. У сувязі з гэтым, я запытаўся ў Генры Кісынджэра, як, на ягоную думку, павінна выглядаць далейшая палітыка Вашынгтону ў дачыненьнях зь Беларусьсю?

(Кісынджэр: ) “На маю думку, перадусім мы павінны вельмі дакладна акрэсьліць нашае маральнае стаўленьне да беларускіх уладаў, і ні якім чынам іх не падтрымліваць. Што да рэшты – няхай вырашаюць эўрапейцы”.

Сказаў Генры Кісынджэр.

Сярод эўрапейскіх краінаў-сябраў Эўразьвязу, якія найбольш цікавяцца сытуацыяй у Беларусі ды хочуць уплываць на усходнюю палітыку Эўразьвязу, несумненна знаходзіцца Польшча. Вось як бачыць будучыя дачыненьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю выбітны дыплямат і інтэлектуаліст Браніслаў Герэмэк.

(Герэмэк: ) “На маю думку Польшча не павінна ніколі забываць, што Беларусь гэта яе сусед. Вельмі важна, каб і Беларусь не прызвычаілася да таго, што знаходзіцца як бы па-за Эўропай, а гэта значыць па-за сфэрай дэмакратычных стандартаў. Польшча павінна намагацца стварыць такую ўсходнюю палітыку Эўразьвязу, якая б прапаноўвала Беларусі спалучэньне стандартаў дэмакратыі і прававой дзяржавы з уключэньнем гэтай краіны ў абшар чатырох вялікіх свабодаў Эўрапейскага Зьвязу – свабоды перамяшчэньня асобаў, капіталаў, паслугаў і прадуктаў. Гэта магло б стаць, хаця і зусім не абавязкова, папярэднім этапам перад далучэньнем да Эўразьвязу. Я б хацеў, каб менавіта такім чынам выглядала палітыка Эўразьвязу ў дачыненьнях зь Беларусьсю. Але, яшчэ раз падкрэсьлю, што гэта мусіць быць адначасова спалучанае з эўрапейскімі маральнымі стандартамі”.

(Карэспандэнт: ) “Рада Эўропы раіць эўрапейскім краінам не кантактаваць зь беларускімі афіцыйнымі ўладамі. Ці павінен ў такой сытуацыі, скажам, польскі прэм’ер сустракацца з прэм’ерам Беларусі, як гэта ледзь не адбылося напярэдадні?”

(Герэмэк: ) “На маю думку, трэба абіраць сродкі націску, бо гэта патрэбнае не Польшчы, а перадусім беларускаму народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG