Раней заяўлялі, што Міхаіл Марыніч падазраецца ў захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў і збыце фальшывых даляраў.
Сьледзтва супраць Міхаіла Марыніча працягваюць сьледчыя КГБ, ён па-ранейшаму ўтрымліваецца ў ізалятары КГБ “амэрыканка”. Паводле адваката Веры Страмкоўскай, якая абараняе Міхаіла Марыніча, ён не прызнае сябе вінаватым і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. Міхаіл Марыніч ужо падаў скаргу ў пракуратуру Беларусі на дзеяньні сьледчых КГБ.