У заяве гаворыцца, што дзеяньні Казімера Віташчыка ўспрымаюцца як дзеяньні, якія не адпавядаюць духу канструктыўнага беларуска-польскага дыялёгу, які ўсталяваўся апошнім часам.
Паводле МЗС, беларускі бок праявіў максымальную стрыманасьць і прапанаваў польскаму боку не агалошваць інцыдэнт. Аднак публікацыі на гэтую тэму, якія зьявіліся ў польскіх мэдыях, вымусілі беларускі бок абвесьціць пра фактычны бок справы – гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.
У заяве беларускага МЗС таксама падкрэсьліваецца, што беларускі бок мае поўныя дакумэнтальныя зьвесткі, якія пацьвярджаюць выведную дзейнасьць польскага дыплямата, і што гэтыя зьвесткі былі прад’яўленыя амбасадару Польшчы ў Беларусі.
Гл. таксама
КГБ БЕЛАРУСІ СЬЦЬВЯРДЖАЕ, ШТО ЗЛАВІЎ ПОЛЬСКАГА ШПЁНА
ПОЛЬСКІ БОК НАКІРАВАЎ ПРАТЭСТ ДА БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ