Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАТЫ ЗАКЛІКАЮЦЬ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ГРАМАДЗКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЫ “ЗА СТАЛУЮ ПРАЦУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Яны напісалі адкрыты ліст да ўсіх грамадзянаў Беларусі, дзе, у прыватнасьці, гаворыцца: “Мы, дэпутаты мясцовых саветаў, ва ўмовах пераводу краіны ў рэжым часовай працы заклікаем усе дэмакратычныя сілы Беларусі — партыі, дэмакратычныя прафсаюзы, грамадзкія аб’яднаньні, а таксама актыўных грамадзянаў аб’яднаць намаганьні дзеля адмены кантрактнай сыстэмы працы для працаўнікоў дзяржаўных арганізацыяў, салідарных дзеяньняў у абарону ўсіх ахвяраў антынародных дзеяньняў наймальнікаў розных узроўняў”.

На думку заснавальнікаў грамадзкае ініцыятывы “За сталую працу”, першымі крокамі дзеля абароны правоў працоўных павінны стаць звароты ў Канстытуцыйны суд, Генэральную пракуратуру, Нацыянальны сход ды Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнямі адмены агульнай кантрактызацыі краіны. Масавыя выступы працаўнікоў супраць кантрактнае сыстэмы падтрымае, на іхную думку, і шырокая міжнародная супольнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG