Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ ПАПЯРЭДЗІЛА САЮЗ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ І ПРЫГРАЗІЛА ЛІКВІДАЦЫЯЙ


Валянціна Аксак, Менск

Міністэрства юстыцыі абвінавачвае Саюз пісьменьнікаў у тым, што “пры ўваходзе ў памяшканьне, дзе знаходзіцца юрыдычны адрас аб’яднаньня, маецца шыльда з указаньнем назвы, не адпавядаючай зарэгістраванай, і больш таго, з выкарыстаньнем былога Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь”.

Парушэньнямі названа таксама тое, што Саюз прыняў у свае шэрагі беларускіх літаратараў, якія стала жывуць за межамі краіны, і што сябры Саюзу нерэгулярна сплачваюць штогадовыя сяброўскія складкі.

За гэтыя парушэньні Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у якім сказана, што пры наяўнасьці паўторных на працягу году парушэньняў, за якія ўжо выносілася пісьмовае папярэджаньне, арганізацыя будзе ліквідаваная. Сваю рэакцыю на выснову Мінюсту пісьменьнікі намераныя выказаць 15 красавіка на пашыраным паседжаньні рады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG