Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРЫШТАВАНАГА НАКЛАДУ ГАЗЭТЫ “ДЕНЬ” МІЛІЦЫЯ ДАГЭТУЛЬ НЕ ВЯРНУЛА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Аднак у сераду ўвечары міліцыянты спынілі машыну, якая везла газэту ў Горадню, і арыштавалі наклад. Гэта адбылося на іўеўскім посьце дарожнай міліцыі. Захады рэдакцыі вярнуць сканфіскаваныя 4800 асобнікаў газэты пакуль вынікаў не далі.

Галоўны рэдактар “Дня” Мікола Маркевіч наведаў Іўе, аднак газэты яму не вярнулі. Ён напісаў скаргі раённым пракурору і начальніку міліцыі, а таксама — у абласныя міліцыю і пракуратуру. Гаворыць Мікола Маркевіч:

(Маркевіч: ) “У мяне цяпер ёсьць перакананьне, што фактычна перасьлед “Дня” — гэта працяг перасьледу “Пагоні”, і сёньняшні сцэнар вельмі нагадвае сцэнар закрыцьця “Пагоні”.

Сапраўды, у верасьні 2001 году былі арыштаваны запар наклады двух нумароў газэты “Пагоня”, якую рэдагаваў Мікола Маркевіч. Толькі тады газэту арыштавалі ў гарадзенскай друкарні. Сёньня газэта “День” друкуецца ў Смаленску, у Беларусі друкаваць яе ніхто не згадзіўся. Гаворыць Мікола Маркевіч:

(Маркевіч: ) “Мы дзейнічаем абсалютна легальна і законна, гэта мы дзейнічаем у прававым полі. А яны паставілі сябе па-за законам і таму іхных дзеяньняў я не магу прагназаваць. Свае — я прагназую: у наступную сераду мы адправім чарговы, 12-ы нумар газэты “День” у Смаленскую друкарню. І гэтай самай дарогай у той самы час мы яго будзем везьці сваім чытачам і падпісчыкам”.

У арыштаваным нумары ёсьць падрабзянасьці таго, як міліцыя адпусьціла двух затрыманых мужчынаў, якія спрабавалі ўлезьці ў памяшканьне, дзе знаходзіцца рэдакцыя, і адмовілася пачынаць крымінальную справу. Рэдакцыя лічыць: міліцыя так дзейнічае таму, што абодва — супрацоўнікі КГБ. Наконт гэтага зроблены запыт да начальніка абласнога КГБ, але адказу рэдакцыя не атрымала. Пра гэта таксама паведамляецца ў нумары газэты “День”, які ня трапіў да чытачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG