Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 9 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Голас Беларуса”, 1924 год:

“Інтэрпэляцыя паслоў Беларускага Клюбу да пана Міністра Унутраных спраў у справе канфіскаты беларускай часопісі “Голас Беларуса” з дня 30 сакавіка с.г. №14”: “Ад часу абняцьця праз Польшчу ўлады на беларускіх землях беларуская прэса карыстаецца асаблівай “апекай” урадовых уладаў. На працягу 2–3 гадоў гэткай “апекі” сканфіскаваны колькі дзесяткаў нумароў беларускіх часопісяў, а так-жа кожная новая газэта была зачынена, калі не ад часу выхаду, дык ужо праз пару тыдняў яе існаваньня, рэдактароў-жа цягнулі да судовай адказнасьці”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“На кінастудыі “Беларусьфільм” рыхтуецца да пастаноўкі музычная кінакамэдыя “Ясь і Яніна” (рэжысэр Ю.Цьвяткоў, аўтары сцэнара А.Асіпенка і С.Палякоў, апэратар Т.Логінава, мастак В.Чарнышоў). У аснове будучага фільму — гісторыя стварэньня вядомага вакальна-інструмэнтальнага ансамблю “Песьняры”. Некаторыя салісты ансамблю — Уладзімер Мулявін, Аляксандар Дзямешка і іншыя ўпершыню выступяць ў ролі драматычных актораў. У канцы траўня творчая група фільму паедзе на здымкі ў Гомельскую вобласьць”.

“Культура”, 1994 год. Зварот ТБМ “Да грамадзян Рэспублікі Беларусь”:

“Напярэдадні ўсенародных выбараў першага Прэзыдэнта незалежнай Беларусі, выбараў новага складу Вярхоўнага Савета і органаў мясцовай улады няхай кожны грамадзянін Беларусі глыбока разважыць, у якой краіне ён хацеў бы жыць. Трэба памятаць, што толькі тыя кандыдаты, якія на справе падтрымаюць ідэі развіцця незалежнай Беларусі, ідэі нацыянальна-культурнага адраджэння, якія прызнаюць неад’емнае права народа Беларусі мець у сваім дадзеным Богам дзяржаўным доме на куце беларускую мову ў якасці дзяржаўнай, якія не ганьбяць нацыянальную сімволіку і гістарычныя каштоўнасці слаўнае мінуўшчыны Бацькаўшчыны, могуць выражаць сапраўдную гістарычную волю народа Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG