Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІРАТЫ 21-ГА СТАГОДЗЬДЗЯ – МАРСКІЯ ТЭРАРЫСТЫ?


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Міжнароднае марское бюро ў Куала-Лумпуры, якое займаецца барацьбой зь пірацтвам, засьцерагае, што разбой пагражае спаралізаваць марскі транспарт па ўсёй плянэце. У 2003 годзе зарэгістравана 445 пірацкіх нападаў. Горшыя паказчыкі былі толькі ў 2000 годзе – 469 нападаў. Піраты становяцца ўсё больш брутальнымі. Летась яны забілі 21 марака і паранілі 88. Колькасьць узятых закладнікаў (359 чалавек) падвоілася за апошні год.

Сьпіс найбольш небясьпечных раёнаў ачольвае Інданэзія, дзе быў зарэгістраваны 121 напад, далей ідуць Банглядэш, Нігерыя і Індыя.

Самыя небясьпечныя парты ў сьвеце – гэта Чатгано ў Банглядэшы, Лагос – у Нігерыі, Сенай і Кочын у Індыі, Дакар у Сэнэгале і Балікпапан у Інданэзіі.

Адзначаецца, што пірацтва, якое амаль зьнікла ў 19 стагодзьдзі, аднавілася ў 1990-х гадох мінулага стагодзьдзя на галоўных марскіх шляхах, якія зьвязваюць Эўропу, Блізкі Ўсход, Кітай і Японію.

Што ўяўляюць сабой сучасныя піраты? Перадусім, піша “Rzeczpospolita”, гэта арганізаваныя і добра ўзброеныя банды. Яны маюць сучасныя вадаплавы, прыкладам, хуткасныя катэры. А таксама электронныя радары, найноўшае падводнае абсталяваньне. Вельмі часта яны нападаюць на вялікія баржы, якія перавозяць нафту ці на караблі з таварамі штодзённага ўжытку. Укліньваюцца ў наркатрафікі. Часта вышукваюць сабе карысьць ад кантактаў з рознымі палітычнымі групоўкамі, сэпаратыстамі, паўстанцамі, якім неабходная зброя. Яны могуць выконваць замову і тэрарыстычных рэжымаў.Такім чынам гэныя рабункі маюць ня толькі характар эканамічны, але яны штораз часьцей становяцца палітычна матываванымі.

Па сутнасьці, пірацтва ператвараецца ў марскі тэрарызм. Ужо зафіксаваныя выпадкі, калі пірацкімі мэтадамі вядуць барацьбу экстрэмісцкія групоўкі. І вось спэцыялісты па бясьпецы, а не пісьменьнікі-фантасты, ужо малююць апакаліптычныя малюнкі наступстваў тэрарыстычных нападаў на пасажырскія акіянскія лайнэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG