Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 2 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Голас Беларуса”, 1924 год:

“У лістападзе 1922 году грамадзяне нашай вёскі два разы падавалі Школьнаму Інспэктару прыгавор, які падпісаны быў 60 асобамі, аб адчыненьні ў нас беларускай школы. Дзяцей у школьным веку налічваецца ў нашай вёсцы да 60. На пісьме інспэктар даў адказ, што вучыцель павінен скончыць 7 клясаў гімназіі, а высланай да яго дэлегацыі адказаў, што ня можа быць нават гутаркі аб адчыненьні беларускай школы… Нашы сяляне на свой кошт залажылі прыватную школу і паведамілі аб гэтым інспэктара, але інспэктар прыказаў зачыніць школу, што паліцыя і выпаўніла. Падавалі прыгавор і ў гэтым годзе, але вынік той самы”. Не раўнуючы, гісторыя Беларускага гуманітарнага ліцэю 80-гадовай даўніны…

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Чаму дагэтуль не праведзена беларусізацыя нашае царквы, чаму мы ня маем казаньняў у цэрквах па беларуску? Таму, што гэтага ня хочуць ні мітрапаліт, ні архірэі. Пастановы аб увядзеньні беларускай мовы ў царкву — гэта дым у вочы беларускага грамадзянства. Чаму няма дагэтуль беларускіх школьных кніжак для навукі рэлігіі? Бо мітрапаліт і архірэі, выціснуўшы з беларускіх прыходаў больш як паўтара мільёны злотых, ужывалі гэтых грошаў на выдаваньне расейскіх друкаў, на падмогі расейскім арганізацыям, а нат (як кажуць сярод духавенства) на куплю асабістай маёмасьці для мітрапаліта і епіскапаў”.

“Свободные новости”, 1994 год. Рыгор Барадулін пра дзяржаўную сымболіку:

“Ёсьць і лягчэйшы варыянт — замяніць колькі словаў у старым, вернападданым гімне. Ну, напрыклад, замест “Партыя к шчасьцю вядзе нас ўпярод” — “Парлямэнт да шчасьця вядзе нас ўпярод”. Нічога, што немагчыма вымаўляць “нас ўпярод”. Казаў жа некалі Міхалкоў пра свой тэкст, калі яго ганілі: “Дзярмо, дзярмо, а сьпяваць будзеце стоячы”. Ну, а як ня ўдасца тым, хто дужа хоча быць аўтарам гімну, правесьці свой тэкст, можна папрасіць паэта Осенева, і наш славуты кампазытар напіша музыку. А перакласьці на беларускую мову тэкст Осенева ахвотнікаў будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG