Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАМАНДА БДУ ЗАНЯЛА ТРЭЦЯЕ МЕСЦА НА СУСЬВЕТНЫМ ЧЭМПІЯНАЦЕ ПА ПРАГРАМАВАНЬНІ


Натальля Судлянкова, Прага

Першымі былі прадстаўнікі дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфармацыйных тэхналёгіяў, мэханікі і оптыкі з Санкт-Пецярбургу. Другія – студэнты Каралеўскага ўнівэрсытэту Швэцыі. Спонсарам гэтага чэмпіянату (ACM International Collegiate Programming Contest), які лічыцца самым прэстыжным сярод конкурсаў праграмістаў, зьяўляецца кампанія IBM, а гаспадарамі сёлетняга турніру выступілі Праскі тэхнічны ўнівэрсытэт і мэрыя Прагі.

Удзел у першых колах чэмпіянату бралі болей за 3 тысячы каманд з амаль 1500 унівэрсытэтаў 75 краінаў сьвету. У фінале паміж сабой спаборнічалі ўжо толькі 73 найлепшыя каманды сьвету, у склад якіх уваходзілі па тры чалавекі. Дарэчы, студэнтаў з каманд ляўрэатаў чакаюць ня толькі прызы, але і спэцыяльныя стыпэндыі.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG