Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІРЫНА КРАСОЎСКАЯ ВЫСТУПІЛА Ў КАНГРЭСЕ ЗША


Віталь Цыганкоў, Прага

Жонка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, лідэрка грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” выступіла ў Вашынгтоне на слуханьнях, прысьвечаных разгляду штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША наконт правоў чалавека ў сьвеце. Ад імя беларускіх жанчын, у якіх таксама зьніклі мужы, вядомыя грамадзкія і палітычныя дзеячы, Ірына Красоўская заклікала аб’яднаць намаганьні беларускіх і міжнародных структураў для пошуку праўды пра зьніклых у Беларусі.

Варта нагадаць, што 26 лютага камітэт міжнародных справаў Кангрэсу ЗША зноў разгледзеў законапраект “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, які прадугледжвае дапамогу ў пабудове дэмакратыі ў Беларусі і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці, падтрымку незалежнага друку і радыё. “Акт” таксама патрабуе ад ураду ЗША расьсьледаваць парушэньні правоў чалавека, зьнікненьні людзей, незаконны гандаль зброяй, асабістыя грашовыя капіталы вышэйшага кіраўніцтва Беларусі, прадугледжвае канкрэтныя эканамічныя і палітычныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Ужо найбліжэйшымі тыднямі, паводле ацэнкі супрацоўнікаў Кангрэсу, законапраект можа быць пастаўлены ў парадак дня сэсіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG