Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРОЎ РУХУ “ЗУБР” АБВІНАВАЦІЛІ Ў ДРОБНЫМ ХУЛІГАНСТВЕ


Любоў Лунёва, Менск

Сябры моладзевага руху “Зубр” раздавалі ў каледжы лёгкай прамысловасьці газэту “Зубр — Баранавічы”. Выкладчыца каледжу выклікала міліцыянтаў. Яна паведаміла ім, што юнакі нібыта сарвалі правядзеньне ўроку. Міліцыянты затрымалі трох чалавек — Кацярыну Банкевіч, Андрэя Чыжа і Мікіту Сасіма.

Міліцыянты кваліфікавалі ўчынак маладых людзей як дробнае хуліганства (156-ы артыкул Адміністрацыйнага кодэксу). Згодна з гэтым артыкулам, затрыманых могуць пакараць штрафамі альбо адміністрацыйным арыштам.

Мікіта Сасім паведаміў з судовай залі Баранавіцкага суду, што ня згодны з абвінавачаньнямі супрацоўнікаў міліцыі і будзе ў судзе патрабаваць адваката.

(Сасім: ) “На нас склалі пратаколы па артыкуле 156. Папросту выкладчыца сказала, што мы ёй сарвалі “пару”. Мы будзем заяўляць хадайніцтва, каб нам далі тэрмін для заключэньня дамовы з адвакатам. Лічым, што гэты пратакол не адпавядае рэчаіснасьці. Наўрад ці зрыў урока, якога і не было, можна лічыць дробным хуліганствам. Мяне гэтыя затрыманьні не запалохаюць. Я ўжо адвык баяцца. Самае галоўнае, што на гэтым наша дзейнасьць ня спыніцца. З кожным днём будзе ўсё больш і больш… Толькі баюся, што для нашай міліцыі зраблюся пастаянным кліентам. Тры разы ўжо я тут”.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, затрыманых павінны адпусьціць, каб тыя мелі магчымасьць заключыць дамовы з адвакатам на абарону ў працэсе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG