“Наша ніва”, 1914 год:
“Дагэтуль мы сустрэчалі ў Беларусі двох тыпоў жыдоў: старых і маладых — старые жыды у большай сваей частцы гэта людзі прайшоўшые цяжкую школу жыцьця, правёўшые зазвычай жыцьцё у стасунках з мейсцовым народам і зжыўшыеся з ім… Другі, новы тып жыдоў — гэта маладзёвае пакаленьне, узгадаванае на гарадох, пад вялікім уплывам расейскай культуры. Гэты тып саўсім чужы стаўся народу і ні народ іх ні яны народу не разумеюць. Створэный векамі контакт мейсцовых народаў з жыдамі і жыдоў з мейсцовымі народамі, яны часта густа не пачуваючы таго самі, руйнавалі на кожным кроку і гэткім парадкам народы пражыўшые тысячу гадоў с сабой, ставаліся сабе што раз болей чужымі”.
“Звязда”, 1984 год. Зварот ЦК КПСС:
“Паважаныя жанчыны! Трывожны час перажывае наша плянэта. Па віне агрэсіўных імпэрыялістычных колаў міжнародная абстаноўка рэзка абвастрылася. У гэтых умовах Савецкі Саюз праяўляе вытрымку і пільнасьць, прымае ўсе неабходныя меры, каб захаваць мір, прадухіліць навісшую над чалавецтвам ядзерную пагрозу. Савецкія жанчыны ідуць у першых радах барацьбітоў за мір. Сумесна з жанчынамі сацыялістычных дзяржаў, з працоўнымі жанчынамі іншых краін яны рашуча выступаюць супраць імпэрыялістычных падпальшчыкаў вайны, гнеўна асуджаюць іх авантурыстычную палітыку. Няхай яшчэ мацней гучыць ваш голас у абарону міру!”
“Борисовские новости”, 1994 год:
“Выдатныя колы для сялянскіх гаспадарак выпускае цяпер Барысаўскі танкарамонтны завод. Кошт — ад мільёна да палутара. У выніку пераменаў, што адбываюцца ў краіне, гэтае прадпрыемства апынулася быццам на збочыне жыцьця. Былая некалі гордасьць танкарамонтнікаў грозная баявая тэхніка цяпер ня цэніцца, не карыстаецца попытам… У наш час кожны выжывае самастойна. І прыйшла завадчанам геніяльная ідэя: колы замест баявой тэхнікі выпускаць! Не памыліліся: ёсьць попыт! Толькі гаспадаркі Барысаўскага раёну замовілі 88 штук”.