Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЛАВАЧЧЫНА – КАРЭЙСКІ ДРАКОН У ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЭЎРОПЕ


Натальля Судлянкова, Прага

Славаччына хутка можа стаць найбуйнейшым у сьвеце вытворцам аўтамабіляў, калі падлічыць колькасьць вырабленых машын на аднаго жыхара краіны.

Пасьля таго, як Hyundai пабудуе ў Славаччыне свой завод, краіна з насельніцтвам 5 мільёнаў чалавек будзе вырабляць 1 мільён аўтамабіляў у год. У Славаччыне ўжо ёсьць вытворчасьць “Фальксвагенаў”, будаўніцтва свайго заводу завяршае француская кампанія “Пэжо”.

Цягам некалькіх гадоў Hyundai ладзіла маніторынг розных эўрапейскіх краінаў. У апошняе кола своеасаблівага тэндэру выйшлі Польшча й Славаччына. Перамагла менавіта Славаччына, якая прапанавала найбольш цікавыя ўмовы для прыцягненьня інвэстыцыяў. Гэтую краіну ўжо называюць “цэнтральна эўрапейскім” драконам.

Браціслава ўхваліла адзіны падатак у памеры 19%. Гэта зрабіла Славаччыну найболей прыцягальнай з пункту гледжаньня інвэстыцыяў краінай Цэнтральнай Эўропы. Славацкі ўрад таксама ўкладвае ў праект свае сродкі. Амаль 200 мільёнаў даляраў пойдуць у якасьці дзяржаўнай дапамогі. Гэтыя сродкі будуць скарыстаныя на пакупку зямлі, перакваліфікацыю пэрсаналу і будаўніцтва інфраструктуры.

У мінулым годзе аналягічны праект францускай кампаніі “Пэжо” атрымаў дзяржаўную дапамогу ў памеры 120 мільёнаў даляраў. Усе гэтыя сродкі былі выдаткаваныя паводле “Нацыянальнай стратэгіі падтрымкі наўпростых інвэстыцыяў”.

Толькі завод Hyundai створыць 2,500 новых працоўных месцаў, яшчэ сотні славакаў атрымаюць працу на прадпрыемствах, якія будуць забясьпечваць вытворчасьць. Славаччына імкнулася прыняць новую інвэстыцыйную праграму як мага хутчэй, каб праект пасьпеў пайсьці працэдуру кантролю ў славацкім Камітэце ў справах дзяржаўнай дапамогі, а таксама Эўракамісіі яшчэ да далучэньня краіны да Эўразьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG