Зьміцер Іваноўскі галадае зь серады. Галадоўку ён абвесьціў у судовай залі, пратэстуючы супраць атрыманага прысуду. Арышт актывіста ўзрушыў прадпрымальнікаў. Гаворыць адзін зь іх — Альтаір Буйко:
(Буйко: ) “Сытуацыя такая: Іваноўскі сядзіць, далі яму дзесяць сутак. Мы дзеля салідарнасьці сабраліся ды занесьлі яму сок, ваду, таму што чалавек галадае... Усе абураюцца, усе лічаць, што гэта незаконна”.
Зьміцер Іваноўскі ўжо ня першы раз апынуўся за кратамі за несанкцыянаваную акцыю — прычым ён заўжды абвяшчае галадоўку. А 15-й гадзіне каля спэцпрыёмніка я бачыўся з прыяцелем Іваноўскага Раманам Юргелем, які перадаў таму мінэралку і незалежную газэту “День”.