Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЭР “ПЭРСПЭКТЫВЫ” ПРЫЗНАНЫ СУДОМ НЕВІНАВАТЫМ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Міліцыянты зь Першамайскай раённай управы ўнутраных справаў склалі на Анатоля Шумчанку пратакол, паводле якога ён нібыта арганізаваў 24 лютага несанкцыянаваны сход прадпрымальнікаў на тэрыторыі міні-рынку “Ўручча”. І перадалі справу ў суд, які двойчы адкладаў слуханьні.

У судзе спадар Шумчанка, ягоныя калегі-прадпрымальнікі й адвакат Аляксандар Галіеў здолелі даказаць, што ніякага сходу не было. Проста лідэр “Пэрспэктывы” размаўляў са сваімі знаёмымі, што працуюць на рынку. На гэтай падставе судзьдзя Юры Гарбатоўскі вырашыў спыніць справу з прычыны адсутнасьці складу правапарушэньня. Анатоль Шумчанка і Аляксандар Галіеў назвалі гэтае рашэньне вельмі прафэсійным і рэдкім у сучаснай Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG