Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


Ул. інф.

Штогод 3 сакавіка ў сьвеце адзначаецца міжнародны Дзень міру для пісьменьніка.

3 сакавіка 1067 году адбылася знакамітая бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Дзякуючы той бітве ў летапісах упершыню згадваецца Менск. А вось што пра тую далёкую падзею піша гісторык і літаратар Уладзімер Арлоў: “Усяслаў ня мог дазволіць ворагу прарвацца ў глыбіню свае зямлі. 3 сакавіка войскі полацкага князя і Яраславічаў сышліся паблізу спаленага Менску на рацэ Нямізе. Тыдзень пагрозьліва стаялі насупраць адно аднаго ў глыбокім сьнезе, а потым «бисть сеча зла и мнози падешла с обе стороны». Праз «Слова пра паход Ігаравы» пра тую сечу ведаюць ва ўсім сьвеце. Пераважна з паэтычных радкоў «Слова» і можна сёньня ўявіць бітву: адрывістыя загады ваяводаў, сьмяротныя ўдары дзідаў, звон харалужных мячоў, кіпеньне крыві на здратаваным сьнезе і салодкае забыцьцё параненых, якіх мароз хутка выпраўляў у невараць”.

3 сакавіка 1918 г. быў заключаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Пасьля падпісаньня гэтага дакумэнту беларускія дзеячы пратэставалі супраць фактычнага падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле Берасьцейскага міру Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск – Сьвянцяны – Ліда – Пружаны – Берасьце. Астатняя частка тэрыторыі Беларусі лічылася расейскай, але заставалася пад нямецкай акупацыяй да моманту выплаты Расіяй Нямеччыне вялікай кантрыбуцыі.

3 сакавіка ў розныя гады пакінулі гэты сьвет клясык беларускай архітэктуры Ян Глаўбіц, кампазытар Мікола Равенскі і драматург Францішак Аляхновіч. Пра сьмерць апошняга віленская мэмуарыстка Галіна Войцік піша: “У пачатку сакавіка 1944 году трагічнае здарэньне ўскалыхнула беларусаў Вільні – забойства Францішка Аляхновіча. 3 сакавіка, увечары, нехта пазваніў у дзьверы кватэры Аляхновіча, ён пайшоў адчыніць, праз хвіліну жонка пачула два стрэлы, а калі прыбегла, дык ужо нікога не было, а Аляхновіч ляжаў мёртвы. Ходзіць шмат меркаваньняў, хто гэта зрабіў: адныя гавораць Армія Краёва, другія – савецкія партызаны, трэція – самі немцы. Аднак, хто зрабіў гэты тэрарыстычны акт, так і застаецца невядома.

3 сакавіка 1942 году нарадзіўся касманаўт, выхадзец зь Беларусі Ўладзімер Кавалёнак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG