Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


РСЭ/РС

25 лютага 1906 году ў Менску на браме гарадзкой турмы быў павешаны Іван Пуліхаў. Два тыдні перад тым студэнт Пуліхаў кінуў бомбу ў губэрнатара Курлова, і хоць бомба ня выбухнула, тэрарыст быў пакараны сьмерцю. Сёньня імя Івана Пуліхава носіць адна з прэстыжных менскіх вуліц.

15 лютага 1918 году ў Менск уваходзяць нямецкія войскі. Яны нэўтралізуюць уладу тагачаснага беларускага ўраду – Народнага Сакратарыяту, які, аднак, працягвае сваю дзейнасьць і роўна празь месяц абвесьціць пра незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 лютага 1956 году на 20-м зьезьдзе КПСС Мікіта Хрушчоў чытае даклад аб кульце асобы Іосіфа Сталіна. У жыцьці соцень тысяч бязьвінна рэпрэсаваных людзей гэты дзень стаў паваротным.

Біяграфічныя даты.

25 лютага ў розныя гады пакінулі гэты сьвет беларускі архітэктар і палітычны дзяяч Клаўдзі Дуж-Душэўскі; жонка Янкі Купалы і зьберагальніца памяці пра яго Ўладзіслава Луцэвіч, а таксама беларускі палітык Іван Ермачэнка, які прысьвяціў жыцьцё барацьбе за незалежнасьць Беларусі, а пасьля вайны браў актыўны ўдзел у дзейнасьці беларускай эміграцыі ў ЗША.

25 лютага – дзень нараджэньня славутых людзей сьвету: францускага мастака Агюста Рэнуара, нямецкага пісьменьніка Карла Мая, які пісаў папулярныя раманы пра амэрыканскіх індзейцаў, украінскай пісьменьніцы Лесі Ўкраінкі, ангельскага сьпевага і кампазытара Джорджа Гарысана – аднаго з чацьверкі “The Beatles”.

Таксама 25 лютага ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускія літаратары Сяргей Дарожны, які быў рэпрэсаваны ў 1936 годзе і памёр у ГУЛАГу; Пятро Прыходзька, які напісаў і выдаў больш за 20 зборнікаў вершаў і паэм; і Алесь Пісьмянкоў, які нейкі час быў намесьнікам старшыні Саюзу пісьменьнікаў і галоўным рэдактарам газэты “Літаратура і Мастацтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG