Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ ПРАЙГРАЎ “БЕЛАРУСЬФІЛЬМУ”


Ганна Соусь, Менск

Судзьдзя Галіна Глухоўская абвесьціла наступнае рашэньне судовай калегіі ў патэнтных справах Вярхоўнага Суду Беларусі:

(Глухоўская: ) “Суд лічыць, што з увядзеньнем у 1996 годзе закону “Аб аўтарскім праве й сумежных правах” аўтарскае права на створаны ў 1983 годзе кінафільм аўтару сцэнару, а таксама рэжысэру й кампазітару не пераходзіць. Аўтарскія правы на “Белыя Росы” захоўваюцца за прадпрыемствам, якое ажыцьцявіла здымку – за кінастудыяй “Беларусьфільм”. Судовая калегія вырашыла: Аляксею Дудараву ў пазове да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” аб спагнаньні кампэнсацыі ў сувязі з парушэньнем аўтарскага права адмовіць”.

Аўтар сцэнару фільма “Белыя Росы” Аляксей Дудараў наступным чынам пракамэнтаваў для Радыё Свабода гэтае рашэньне:

(Дудараў: ) “Рашэньне суду, якое ўваходзіць у законную сілу, а гэта адбылося 30 сэкунд таму, мае сілу закона. Закон дрэнны ці добры, але гэта закон, і яго трэба паважаць, што я і раблю”.

Падчас судовага працэсу з боку прадстаўнікоў “Беларусьфільма” прагучалі заявы пра тое, што калі Дудараў выйграе працэс, будзе створаны судовы прэцэдэнт, і ўсе аўтары фільмаў, зьнятых да 1996 году, зьвернуцца ў суд, каб атрымаць узнагароджаньне, вынікам чаго стане банкруцтва кінастудыі. Аляксей Дудараў не пагаджаецца з гэтым цьверджаньнем:

(Дудараў: ) “Белыя росы” – гэта ўнікальная кінастужка. Даруйце за нясьціпласьць, я лічу, што гэта нацыянальны здабытак, нацыянальны гонар. Прыклады, каб такой папулярнасьцю карыстаўся яшчэ нейкі фільм, створаны на кінастудыі “Беларусьфільм”, я ня памятаю. Я шчыра ім жадаю, каб яны стварылі такі. Але калі такіх аўтараў як Дабралюбаў, Нікіфараў, якія зрабілі некалі гонар кінастудыі, адсоўваюць у бок пад лёзунгам “Дарогу маладым!”, што ж, хай маладыя й робяць. Шчыра ім жадаю посьпехаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG